Дзяржаўная служба - прыярытэтная сфера для пачатку прафесійнай кар'еры
Сёння ў сценах Факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла сустрэча начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Аляксандра Басалыгі са студэнтамі спецыяльнасці "міжнароднае права".
Будучым юрыстам-міжнароднікам расказалі аб дзейнасці Мінюста. У фармаце жывога дыялогу студэнты даведаліся, чым цікавая і чаму перспектыўная праца ў прававым полі. На прыкладзе службы ў юрыдычным ведамстве дзяржаўная служба прадстаўлена як прыярытэтная сфера для пачатку прафесійнай кар'еры.
- Выбар першага месца працы - гэта вельмі адказны крок, таму важна, каб у студэнтаў было як мага больш інфармацыі ад юрыстаў з розных сфер. Упэўнены, што ў дзяржаўным апараце павінны працаваць самыя лепшыя выпускнікі - менавіта з гэтай прычыны я сёння тут. Актыўная работа прадстаўнікоў дзяржорганаў па прыцягненню кандыдатаў на работу з'яўляецца прыярытэтнай. Дзяржава зацікаўлена ў маладых перспектыўных кадрах, а студэнты імкнуцца выбраць месца работы, якое дасць магчымасць ім гарманічна развівацца як прафесіяналам, іншымі словамі, ёсць узаемная цікавасць, - растлумачыў Аляксандр Басалыга.