Міністр юстыцыі правёў выязны прыём грамадзян у г. Оршы і наведаў органы юстыцыі Аршанскага раёна.
1 кастрычніка 2021 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў выязны асабісты прыём грамадзян на базе Аршанскага райвыканкама.
У ходзе наведвання Аршанскага рэгіёну Міністр юстыцыі правёў таксама сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Аршанскага раёна і г. Оршы, на якіх абмяркоўваліся пытанні работы судовых выканаўцаў з улікам апошніх змяненняў у заканадаўстве аб выканаўчым вядзенні, а таксама далейшыя шляхі ўдасканальвання натарыяльнай дзейнасці.
