Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі прымаюць удзел у анлайн мерапрыемстве па міжнароднаму гуманітарнаму праву

1, 3 і 7 чэрвеня 2021 года праводзіцца міжнародная відэаканферэнцыя «Добраахвотныя даклады па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права ў нацыянальнае заканадаўства: абмен практычным вопытам і абмеркаванне перспектыў».

У рамках мерапрыемства больш за 280 удзельнікаў з 100 краін абменьваюцца вопытам і найлепшымі практыкамі падрыхтоўкі нацыянальных дакладаў у сферы міжнароднага гуманітарнага права.

У ходзе першай і другой сесій мерапрыемства па запрашэнню швейцарскага боку і Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа выступіў сакратар Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Басалыга.

Прымаючы пад увагу больш чым 20-гадовую гісторыю існавання нацыянальнага каардынуючага органа, прадстаўнік Міністэрства распавёў аб розных аспектах падрыхтоўкі нацыянальнага даклада па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права ў беларускае заканадаўства. Асаблівая ўвага была ўдзелена эфектыўнасці арганізацыі работы Камісіі, высокаму ўзроўню ўзаемадзеяння ўсіх яе членаў у працэсе падрыхтоўкі штогадовых дакладаў і выкарыстання іх вынікаў на практыцы.

уверх