Міністэрствам юстыцыі адмоўлена ў дзяржаўнай рэгістрацыі Палітычнай партыі "САЮЗ"


Міністэрствам юстыцыі разгледжаны дакументы аб дзяржаўнай рэгістрацыі Палітычнай партыі "САЮЗ".
Па выніках разгляду прынята рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі дадзенай партыі.
У ходзе вывучэння прадстаўленых для дзяржаўнай рэгістрацыі дакументаў устаноўлена, што заснавальнікамі быў парушаны ўстаноўлены парадак стварэння палітычнай партыі, а таксама прадстаўлены несапраўдны дакумент.
У адпаведнасці з часткай другой артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях" для стварэння і дзейнасці палітычнай партыі неабходна не менш чым 1000 заснавальнiкаў (членаў) ад большасцi абласцей Рэспублікі Беларусь і горада Мінска.
Паводле прадстаўленых дакументаў у якасцi заснавальнiкаў Палітычнай партыі "САЮЗ" выступілі 1023 чалавека.
Пры правядзенні Міністэрствам юстыцыі выбарачнай праверкі звестак аб асобах, якiя ўтрымлiваюцца ў спісе заснавальнікаў палітычнай партыі (праверана 150 з 1023 заснавальнiкаў), у дачыненні да 26 асоб устаноўлена, што асобы з названымі ў спісе персанальнымі дадзенымі адсутнічаюць.
Такім чынам, прадстаўленыя дакументы не пацвярджаюць наяўнасць у Палітычнай партыі "САЮЗ" не менш чым 1000 заснавальнiкаў.
Устаноўлены таксама недакладныя звесткі адносна месца жыхарства некаторых асоб, а ў дачыненні да шэрагу асоб указаны не ўсе прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях" звесткі, у сувязі з чым спіс заснавальнікаў партыі не можа быць прызнаны сапраўдным дакументам для дзяржаўнай рэгістрацыі.
Акрамя таго, устаноўлена, што паводле спісу заснавальнікаў дадзенай палітычнай партыі ў якасці аднаго з заснавальнікаў Палітычнай партыі "САЮЗ" выступіла асоба, якая не з'яўляецца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь, што сведчыць аб парушэнні ўстаноўленага парадку стварэння палітычнай партыі.
Пры стварэнні партыі дапушчаны таксама іншыя парушэнні.
Дадзеныя парушэнні згодна з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях" з'яўляюцца падставай для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі палітычнай партыі.
Рашэнне Міністэрства юстыцыі можа быць абскарджана ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.
уверх