Высокай узнагароды Міністэрства юстыцыі ўдастоена старшыня БНП Наталля Барысенка

Сёння напярэдадні цудоўнага вясновага свята - Дня жанчын, Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка ўзнагародзіў нагрудным знакам адзнакі "Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі" старшыню Беларускай натарыяльнай палаты Наталлю Барысенку.

У загадзе аб узнагароджанні адзначана ўзорнае выкананне сваіх службовых абавязкаў Наталляй Уладзіміраўнай, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі. З вуснаў Міністра прагучалі словы падзякі за тую паўсядзённую дапамогу, якую натарыят аказвае грамадзянам, даступнасць натарыяльных паслуг і высокая якасць абслугоўвання, якая не выклікае нараканняў.

У сваю чаргу Наталля Барысенка падзякавала Міністру юстыцыі за высокую ўзнагароду, адзначыўшы, што ў большай ступені яна з'яўляецца заслугай усяго калектыву Беларускай натарыяльнай палаты.

Дарэчы сказаць, у Беларусі сёння дзейнічаюць 214 натарыяльных кантор і 44 натарыяльных бюро. Колькасць зваротаў да натарыусаў за здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў штогод расце, уводзяцца новаўвядзенні, закліканыя аблегчыць атрыманне неабходнай інфармацыі грамадзянамі і выкананне натарыяльных дзеянняў.

уверх