Узнагароджаны пераможцы конкурсу "Прававая майстэрня"

3 лістапада начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Валянціна Якімовіч прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу для педагогаў па распрацоўцы метадычных матэрыялаў прававой накіраванасці "Прававая майстэрня".

У прывітальным слове Валянціна Якімовіч адзначыла: «Міністэрствам юстыцыі ажыццяўляецца мэтанакіраваная работа па павышэнні прававой культуры і прававой пісьменнасці насельніцтва, у розных фарматах: праводзяцца сустрэчы ў працоўных і навучальных калектывах, экспертамі даюцца каментарыі на прававую тэматыку ў СМІ, праводзяцца акцыі па бясплатным прававым кансультаванні, конкурс "Права на дзяцінства", рэалізуецца праект "Права на службу людзям". Прыемна, што ў гэты працэс уключылася педагагічная супольнасць».

«Педагогі займаюцца выхаваннем будучых грамадзян краіны, укладваюць у іх паняцці гонару, дабра і справядлівасці, прывіваюць правільныя прававыя арыенціры. Тым самым вы ўносіце важны ўклад у фарміраванне законапаслухмянага грамадства», - падкрэсліла Валянціна Віктараўна. Яна павіншавала пераможцаў і пажадала, каб правядзенне такога конкурсу стала добрай традыцыяй.
уверх