Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
3 лістапада 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Мінскай гарадской (Піваварчыка П.П., Патапавай А.У.), Мінскай абласной (Асіеўскай Л.І.), Магілёўскай абласной (Карытка С.М. А., Самак А.Я., Шляхта А.У.) калегій адвакатаў.
Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; захаванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:
аб адпаведнасці адвакатаў Карытка С.А., Піваварчыка П.П., Патапавай А.У., Самак А.Я., Шляхта А.У. патрабаванням заканадаўства;
аб немагчымасці выканання адвакатам Асіеўскай Л.І. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэнні аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзій у дачыненні:
Анёльскага В.М., Гульковай В.А., Емяльяненка А.А., Жукава А.Л., Макарава М.Ю., Сагановіч А.А. – у сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за ўчыненне правін, несумяшчальных са званнем адваката (здзяйсненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру);
Грыбок А.М., Кішанёва С.І., Міраненка Д.М. – у сувязі з прынятымі Кваліфікацыйнай камісіяй 4 кастрычніка 2022 г. рашэннямі аб немагчымасці выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.