На парадку дня - праца органаў мясцовага кіравання і самакіравання

Першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў а.г.Ляскавічы Петрыкаўскага раёна.

На парадак дня былі вынесены пытанні арганізацыі работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання па развіццю тэрыторый і павышэнні эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў.

Падчас пасяджэнняў першы намеснік Міністра юстыцыі выступіла з дакладам па тэме "Аб асноўных напрамках удасканалення заканадаўства аб мясцовым кіраванні і самакіраванні". У рамках свайго выступлення Наталля Філіпава асвятліла асноўныя навацыі, якія прапануюцца праектам Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні законаў па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання", у прыватнасці, якія датычацца развіцця грамадскага самакіравання ў г.Мінску, а таксама рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў.

У выніку праведзенай дыскусіі было прынята рашэнне аб далейшай прапрацоўцы прапаноў па ўзмацненні ролі мясцовых Саветаў дэпутатаў пры падрыхтоўцы названага законапраекта да разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь да другога чытання.
уверх