Міністэрства юстыцыі надае асаблівае значэнне рабоце з будучымі юрыстамі.

Басалыга Аляксандр, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва, выступіў перад студэнтамі першага курса Факультэта міжнародных адносін БДУ спецыяльнасці "міжнароднае права". Лекцыя прайшла ў рамках курса "ўвядзенне ў спецыяльнасць".

У ходзе размовы з госцем юнакі і дзяўчаты змаглі пазнаёміцца з асаблівымі аспектамі дзейнасці "юрыста-міжнародніка" на дзяржаўнай службе. На практычных прыкладах студэнты разгледзелі розныя кірункі працы такой прававой спецыялізацыі.

«Прыемна, што студэнты былі па-сапраўднаму актыўныя, большую частку часу сустрэча праходзіла ў фармаце "пытанне-адказ". Важна, каб ад пачатку навучання студэнты правільна расстаўлялі прыярытэты ў адукацыйным працэсе, з разуменнем выбіралі будучую прафесійную спецыялізацыю. Значная цікавасць была да тэмы вядзення перамоваў. Цікавіла студэнтаў і тэма праходжання практыкі ў Міністэрстве юстыцыі, а таксама магчымасці пачатку сваёй кар'еры ў ведамстве», - падзяліўся меркаваннем аб сустрэчы Аляксандр Басалыга.

Адзначым, што такія сустрэчы са студэнтамі ВНУ сталі ўжо традыцыйнымі.
уверх