Віншаванне Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі, работнікі
і ветэраны органаў юстыцыі!


3 ліпеня мы адзначаем галоўнае дзяржаўнае свята -
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ён увасабляе сабой гістарычную пераемнасць пакаленняў, традыцый патрыятызму, стваральнай працы, міру і згоды ў грамадстве.

79 гадоў таму савецкія войскі вызвалілі сталіцу нашай Радзімы - г. Мінск. Вынікам бліскуча праведзенай аперацыі "Баграціён" у лічаныя месяцы ад фашысцкага паскуддзя была вызваленая тэрыторыя ўсёй Беларусі. Нашы дзяды і прадзеды, абараніўшы свабоду і незалежнасць, падарылі магчымасць будучым пакаленням жыць на роднай зямлі, гадаваць дзяцей, будаваць і развіваць сваю дзяржаву, з упэўненасцю гледзячы ў будучыню. Менавіта таму мы абавязаны памятаць, што незалежнасць - гэта, у першую чаргу, вялікая адказнасць перад гісторыяй Беларусі, перад нашымі продкамі і нашчадкамі.

Ніводнай дзяржаве ў сусветнай гісторыі свабода не даставалася лёгка. Згуртаваўшыся, беларускі народ змог вытрымаць усе ўзрушэнні апошніх гадоў. Мы паспяхова забяспечваем абарону нашых меж і тэрытарыяльную цэласнасць, адстойваем сваю незалежнасць на палітычным, эканамічным і інфармацыйным франтах. Разам мы па праве можам ганарыцца дасягненнямі нашай краіны ў сферы навукі, культуры, эканомікі, адукацыі і спорту!

Сёння, захоўваючы мір і прымнажаючы патэнцыял краіны, мы ствараем на карысць Рэспублікі Беларусь.

У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах. Няхай вас суправаджаюць згода і ўпэўненасць у заўтрашнім дні!


 

Міністр юстыцыі
Рэспублікі Беларусь                                                                            С.М.Хаменка
уверх