Сёння ў Лідзе з планавай працоўнай паездкай пабываў Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка
3 чэрвеня Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка наведаў г.Ліду. Мэта візіту - вывучэнне дзейнасці ўстаноў, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У зале для нарад Лідскага райвыканкама Сяргей Хаменка правёў сустрэчу з кіраўнікамі аддзела прымусовага выканання, натарыяльных кантор, юрыдычнай кансультацыі, аддзела загс і ўстановы "Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе". У ходзе размовы быў закрануты шырокі спектр пытанняў.
Як адзначыў Сяргей Мікалаевіч, дзейнасць устаноў, якія ўваходзяць у сістэму міністэрства, разнапланавая, а задача адна - работа з людзьмі і аказанне ім дапамогі. На іх балазе павінна працаваць уся сістэма, у якую ўваходзяць натарыят, адвакатура, органы прымусовага выканання, загсы і іншыя. Гаворачы аб выніках работы органаў прымусовага выканання, кіраўнік ведамства нагадаў аб задачах, якія пастаўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У першую чаргу, гэта неабходнасць спагнання ўрону, прычыненага дзяржаве, а таксама строгае выкананне патрабаванняў заканадаўства і захаванне балансу інтарэсаў дзяржавы і ўдзельнікаў выканаўчага вядзення.
Пасля заканчэння сустрэчы Сяргей Хаменка наведаў шэраг падведамных арганізацый і службаў Лідскага раёна. Міністр азнаёміўся з умовамі размяшчэння і работай калектываў, вызначыў задачы па напрамках іх дзейнасці.
Сяргей Мікалаевіч азнаёміўся з арганізацыяй работы службы "адно акно" райвыканкама і даў высокую ацэнку вынікам яе дзейнасці. Работу кіраўніцтва выканаўчага камітэта з грамадзянамі, узаемадзеянне з арганізацыямі, у тым ліку, якія ўваходзяць у сістэму Мінюста, ацаніў як узорную.
Напрыканцы паездкі Міністр юстыцыі наведаў прадпрыемства "Шклозавод Нёман".
Па матэрыялах "Лідская газета"
карэспандэнт Людміла Петрулевіч
