Абарона дзяцей - наша агульная справа
Дзень абароны дзяцей, які адзначаецца ў нашай краіне 1 чэрвеня, – гэта яшчэ адна нагода нагадаць пра самую неабароненую частку нашага грамадства, пра тых, хто найбольш мае патрэбу ў клопаце і ўвазе, абдзелены бацькоўскай ласкай і сямейнай утульнасцю.
Ужо не першы год першасная арганізацыя Міністэрства юстыцыі ГА "Беларускі саюз жанчын" шэфствуе над Сацыяльна-педагагічным цэнтрам Пастаўскага раёна.
Да першага выхаднога дня лета актывісты пярвічкі сабралі для выхаванцаў цэнтра салодкія падарункі, сродкі гігіены і канцылярскія прыналежнасці, якія ад імя работнікаў цэнтральнага апарата ведамства прывезла і ўручыла Аксана Сенічава.
Дырэктар установы Наталля Селіванава выказала словы вялікай падзякі за неабыякавасць і падтрымку, што аказваецца дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.
У дадатак да падарункаў для навучэнцаў быў арганізаваны салодкі стол, галоўнай стравай якога былі некалькі кілаграм смачнага марожанага. А падарункавы сертыфікат ад пяршоўкі ГА "БСЖ" дазволіць усяму дзіцячаму калектыву цэнтра арганізаваць вечарынку ў мясцовым кафэ.
Бязмерная радасць свяцілася ў вачах дзяцей, а сэрцы дарослых перапаўняліся яркімі эмоцыямі. Што можа быць мілейшым за шчырыя дзіцячыя ўсмешкі!
