Аб аднясенні грамадскіх аб'яднанняў да суб'ектаў грамадзянскай супольнасці
14 лютага 2023 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 250-З "Аб асновах грамадзянскай супольнасці".
Законам на Міністэрства юстыцыі ўскладзена паўнамоцтва па аднясенні суб'ектаў грамадзянскай супольнасці да тых, хто мае права на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) у асаблівых формах. Пры гэтым асаблівымі формамі ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца:
-
абранне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ў прадугледжаным законам парадку;
-
правядзенне сустрэч з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі, прамых тэлефонных ліній, дыялогавых пляцовак, грамадскіх прыёмных, выязных прыёмаў грамадзян у мэтах збору і выпрацоўкі прапаноў для вынясення на абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу;
-
удзел у рэалізацыі рашэнняў Усебеларускага народнага сходу.
Для аднясення суб'ектаў грамадзянскай супольнасці да тых, хто мае права на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) у асаблівых формах неабходна пацвердзіць іх адпаведнасць патрабаванням, устаноўленым Законам.
Указаныя суб'екты грамадзянскай супольнасці павінны быць зарэгістраваны, ажыццяўляць сваю дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, мець абласныя, Мінскую гарадскую арганізацыйныя структуры, а таксама:
-
з'яўляцца рэспубліканскімі грамадскімі аб'яднаннямі, колькасць паўналетніх членаў якіх складае не менш як 100 тысяч грамадзян (для суб'ектаў грамадзянскай супольнасці - грамадскіх аб'яднанняў);
-
аб'ядноўваць не менш за палову зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь прафесійных саюзаў (для суб'ектаў грамадзянскай супольнасці - прафесійных саюзаў).
Пры гэтым асноўнымі задачамі ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і грамадзянскай супольнасці згодна з Законам з'яўляюцца:
-
забеспячэнне грамадзянскага (народнага) адзінства;
-
забеспячэнне незалежнасці, дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;
-
садзейнічанне далейшаму развіццю Рэспублікі Беларусь як дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы;
-
павышэнне ўцягнутасці грамадзянскай супольнасці ва ўпраўленне справамі дзяржавы, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі з улікам прыярытэту нацыянальных інтарэсаў;
-
арганізацыя канструктыўнага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і грамадзянскай супольнасці, накіраванага на ўмацаванне даверу да інстытутаў дзяржаўнай улады;
-
улік грамадскай думкі і законных інтарэсаў грамадзян пры ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі, дасягненне грамадскага кансенсусу па ключавых пытаннях развіцця Рэспублікі Беларусь;
-
павышэнне грамадзянскай самасвядомасці, палітычнай культуры і сацыяльнай адказнасці грамадзян;
-
удзел у духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні грамадзян, заснаваным на культурных і духоўных традыцыях, захаванні гістарычнай праўды і памяці беларускага народа;
-
умацаванне адзінай супольнасці «беларускі народ», выхаванне павагі да ўсіх нацыянальнасцей, рэлігій і культур.
Для аднясення суб'ектаў грамадзянскай супольнасці да тых, хто мае права на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), у асаблівых формах прапануецца накіраваць у Міністэрства юстыцыі да 31 сакавіка 2023 года дакументы, якія пацвярджаюць іх адпаведнасць вышэйназваным патрабаванням Закона.
