Намеснік Міністра Мікалай Старавойтаў наведаў з рабочым візітам Маладзечанскі і Мядзельскі раёны

2 чэрвеня 2023 года намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў нанёс візіт у натарыяльныя канторы і юрыдычныя кансультацыі Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў.

У рамках сустрэчы з калектывамі натарыяльных кантор Мікалай Старавойтаў звярнуў увагу на падтрыманне высокай якасці і даступнасці натарыяльнага абслугоўвання, адказаў на пытанні работнікаў аб маючых адбыцца зменах заканадаўства аб натарыяце. Наведаўшы памяшканні для захоўвання натарыяльных дакументаў, кіраўнік адзначыў важнасць стварэння ўмоў для захаванасці дакументаў і забеспячэнні натарыяльнай таямніцы.

Падчас сустрэчы з работнікамі юрыдычных кансультацый, Мікалай Старавойтаў падкрэсліў, што даступнасць юрыдычнай дапамогі павінна быць прыярытэтным складнікам, а адсутнасць абгрунтаваных скаргаў з боку кліентаў на дзеянні адвакатаў - знакам якасці працы адвакатуры.

Увага прадстаўнікоў адвакатуры таксама была звернута на неабходнасць актыўнага ўключэння ў прававую асвету грамадзян, у тым ліку шляхам укаранення сучасных форм удзелу ў ім.

Таксама Мікалай Міхайлавіч азнаёміўся з ходам работы над узвядзеннем новага будынка аддзела загса Маладзечанскага райвыканкама, урачыстае адкрыццё якога плануецца ўжо сёлета.
уверх