Галоўны судовы выканаўца Рэспублікі Беларусь Сяргей Нікель наведаў Гомельскую вобласць
З мэтай вывучэння арганізацыі работы органаў прымусовага выканання Галоўны судовы выканаўца Рэспублікі Беларусь Сяргей Нікель наведаў Гомельскую вобласць.
Ні для каго не сакрэт, што ў рабоце органаў прымусовага выканання сёлета ідуць істотныя змены. Служба ўжо не будзе ранейшай, намечаны шэраг новаўвядзенняў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці органаў прымусовага выканання. Менавіта пра гэта і казаў Сяргей Юльянавіч на сходзе з кіраўнікамі тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання вобласці і супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.
У рамках двухдзённага візіту Сяргей Юльянавіч наведаў аддзелы прымусовага выканання Цэнтральнага і Чыгуначнага раёнаў горада Гомеля, а таксама аддзел прымусовага выканання Жлобінскага раёна. Там ён азнаёміўся з умовамі размяшчэння супрацоўнікаў і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем службовай дзейнасці, паразмаўляў з калектывам аддзелаў, пацікавіўся ўмовамі працы і праблемнымі пытаннямі, якія ўзнікаюць на практыцы. У ходзе наведвання аддзелаў вывучаны розныя катэгорыі выканаўчых вядзенняў, выкананне рашэнняў і даручэнняў Мінюста. Галоўным судовым выканаўцам адзначаны недапрацоўкі, дадзены рэкамендацыі па іх устараненню, а таксама паляпшэнню арганізацыі дзейнасці службы.
У завяршэнні візіту прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь наведалі Гомельскі філіял РУП па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне", дзе вывучылі магчымасці рэалізацыі арыштаванай маёмасці, а таксама азнаёміліся з умовамі яе захоўвання.