Віншаванне Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Хаменкі з Днём юрыста
Паважаныя калегі,
работнікі і ветэраны органаў юстыцыі, прадстаўнікі юрыдычнай супольнасці Рэспублікі Беларусь!
Віншую Вас з прафесійным святам – Днём юрыста!
У сучасным грамадстве няма ніводнай сферы жыцця, якая магла б абысціся без прававой падтрымкі. Юрысты выконваюць асаблівую ролю ў справе захавання заканадаўства, канстытуцыйных норм, развіцця дзейсных прававых механізмаў, прававой асвеце і выхаванні нашых грамадзян.
Ва ўсе часы самымі каштоўнымі якасцямі прадстаўнікоў юрыдычнай супольнасці лічыліся кампетэнтнасць, высокі прафесіяналізм, прыстойнасць, уважлівыя адносіны да людзей і, вядома ж, любоў да сваёй Айчыны.
І сёння непарушнай апорай пабудовы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы з'яўляюцца людзі, для якіх служэнне закону, праву і справядлівасці – крэда жыцця.
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі не толькі работнікам юрыдычнай сферы, але і нашым папярэднікам, якія заклалі фундамент і ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё айчыннай юрыспрудэнцыі.
Жадаю выказаць словы ўдзячнасці прадстаўнікам ўзаемадзейнічаючых органаў і арганізацый. Дзякуючы канструктыўнаму супрацоўніцтву эфектыўна ўдасканальваецца заканадаўчая база дзяржавы, рэалізуецца канстытуцыйная рэформа, выконваюцца іншыя задачы, якія стаяць перад ведамствам.
Дарагія калегі! Жадаю Вам цвёрдасці ў справе служэння Закону, бездакорнага вырашэння прафесійных задач, дасягнення пастаўленых мэт на карысць міру і працвітання Рэспублікі Беларусь! Дужага ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту Вам і Вашым сем'ям!
Міністр юстыцыі С.Н.Хаменка
