Пытанні прымусовага выканання абмеркавалі прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі з расейскімі калегамі

Працягваючы традыцыю ўзаемадзеяння галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службы судовых прыставаў Расіі ў Маскве 31 кастрычніка 2022 года адбылося пашыранае пасяджэнне Маніторынгавай (рабочай) групы па пытаннях прымусовага выканання Аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі дзяржаў-удзельніц, прымеркаванага да святкавання прафесійнага свята – Дня судовага прыстава, які адзначаецца штогод у Расійскай Федэрацыі 1 лістапада.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Палаты публічных судовых выканаўцаў Рэспублікі Сербіі, Расійскай Федэрацыі. Беларускі бок прадстаўлялі: начальнік галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання - Галоўны судовы выканаўца Рэспублікі Беларусь Сяргей Нікель, начальнік упраўлення забеспячэння дзейнасці галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Людміла Макаранка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі – начальнік упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Кухараў, намеснік начальніка галоўнага упраўлення юстыцыі – начальнік упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Дмухоўскі.

Асноўная мэта візіту – абмен перадавым вопытам у сферы выканаўчага вядзення паміж краінамі.

Удзельнікі пасяджэння абмяняліся інфармацыяй аб змяненні заканадаўства ў сферы прымусовага выканання, а таксама абмеркавалі пытанні інфармацыйных тэхналогій.

Прадстаўнікі дэлегацыі Міністэрства юстыцыі наведалі Галоўнае ўпраўленне ФССП Расіі па г. Маскве, азнаёміліся з работай расійскіх судовых прыставаў, асноўнымі напрамкамі дзейнасці, у тым ліку па лініі дазнання і выканаўчага вышуку, абмяняліся практычным вопытам, абмеркавалі шэраг розных праблемных пытанняў і далейшае ўзаемадзеянне органаў прымусовага выканання. Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па абмене інфармацыяй пры арганізацыі выканання судовых актаў, актаў іншых органаў і службовых асоб.

Для прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі была арганізавана азнаямленчая праграма па значных гістарычных мясцінах з наведваннем Фёдараўскага жаночага манастыра горада Пераслаўля-Залескага. З 2009 года вялізны ўклад і адраджэнне манастыра ўносяць супрацоўнікі службы судовых прыставаў. Святы велікамучанік Феадор Стратылат па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 2010 года шануецца як нябесны заступнік службы судовых прыставаў.

уверх