Сведчанне атрымалі!

2 верасня 2022 г. у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 20-годдзя ГА «БРСМ», ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска Таццяна Калядка ўручыла пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сакратару пярвічкі Дар'е Богдан.

Перад афіцыйнай часткай прадстаўнікі ВА ГА «БРСМ» Міністэрства юстыцыі Дар'я Богдан, Аляксандр Грыдзюшка і Ганна Тропец сумесна з моладдзю Маскоўскага раёна ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск - горад-герой» і ўшанавалі памяць герояў.

уверх