Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка правёў асабісты прыём грамадзян
2 лютага Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка правёў асабісты прыём грамадзян.
Скарыстаўшы магчымасць папярэдняга запісу, сем жыхароў Мінска і Гомельскай вобласці звярнуліся да Міністра па дапамогу ў вырашэнні сваіх праблем.
Традыцыйным стала правядзенне асабістага прыёму з удзелам намеснікаў Міністра юстыцыі, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата і тэрытарыяльных органаў, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства юстыцыі, па кампетэнцыі пытанняў, якія разглядаюцца.
Значная частка зваротаў тычылася дзейнасці органаў прымусовага выканання, у тым ліку па выкананні рашэнняў суда аб адабранні, ацэнцы і рэалізацыі арыштаванай маёмасці. Не магла пакінуць абыякавым гісторыя адной з заяўніц аб сямейных праблемах, якія перараслі ў судовыя цяжбы па падзеле маёмасці і спагнанні аліментаў. Міністрам юстыцыі асабіста вывучаліся дакументы выканаўчых вядзенняў, прадстаўленыя на прыём, даваліся даручэнні адпаведным кіраўнікам па правядзенні дадатковых праверачных мерапрыемстваў.
Па пытаннях уступлення ў спадчыну пасля смерці блізкіх сваякоў даў падрабязныя тлумачэнні жыхару сталіцы, які звярнуўся, намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў.
Папярэдняе разбіральніцтва па скарзе на дзеянні аднаго з натарыусаў дазволілі Старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Наталлі Барысенка даць падрабязныя тлумачэнні і даказаць заяўніку неабгрунтаванасць яго прэтэнзій.
Заява жыхаркі Мазыра па кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды ў выніку няправільнага афармлення вытворчай траўмы была ўважліва вывучана Сяргеем Хаменкам. У ходзе асабістага прыёму ёй падрабязна растлумачаны парадак звароту ў іншыя кампетэнтныя органы для вырашэння ўказанага пытання.
