Сяргей Хаменка павіншаваў з Днём ведаў навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій
Сёння ўстановы адукацыі па ўсёй краіне сардэчна расчынілі свае дзверы не толькі школьнікам, навучэнцам і студэнтам. Жаданымі гасцямі на ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў, сталі і кіраўнікі дзяржаўных органаў, арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.
Павіншаваць навучэнцаў і выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій 1 верасня прыехаў Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка. Сярод ганаровых гасцей на мерапрыемстве таксама прысутнічалі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Алег Воінаў, старшыня камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Стрыгельскі, першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Інтэграл" Аляксандр Дудкін.
Кароткую аглядную экскурсію па каледжы для гасцей правёў яго дырэктар Георгій Козел. Ён зазначыў, што ўстанова адукацыі мае даўнюю гісторыю і багатыя традыцыі. У каледжы ўжо амаль два дзясяткі гадоў функцыянуе цэнтр прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У навучальным корпусе на вуліцы Кнорына, 14, дзе створана безбар'ернае адаптыўнае асяроддзе для гэтай катэгорыі навучэнцаў, функцыянуюць мабільныя класы, створаны адзіны ў рэспубліцы Рэсурсны цэнтр інклюзіўнай прафесійнай адукацыі.
Расказваючы аб матэрыяльна-тэхнічнай базе ўстановы адукацыі, тэхналогіях і методыках, якія выкарыстоўваюцца, Георгій Козел адзначыў, што асноўнай мэтай адукацыйнага працэсу для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з'яўляецца фарміраванне ў іх навыкаў, якія даюць магчымасць жыць і працаваць у звычайным асяроддзі, са звычайнымі камп'ютарамі або іншай тэхнікай. "Лёгка адаптуючыся да ўмоў навакольнага свету, выпускнікі каледжа маюць шырокія магчымасці працаўладкавання, атрымання адукацыі, асваення новых спецыяльнасцей і ў цэлым могуць рэалізавацца як асобы", - падкрэсліў дырэктар установы адукацыі.
Наведваючы залу, дзе выстаўлены творчыя работы выхаванцаў каледжа, Сяргей Хаменка адзначыў цёплую і душэўную атмасферу, якая зыходзіць ад твораў дзіцячых рук. Тут і фотаработы, і карціны, і драўляныя вырабы, і пано, па-майстэрску склееныя з падручных сродкаў.
Імкнучыся максімальна прадставіць магчымасці сваёй установы адукацыі, кіраўніцтва каледжа прадэманстравала навучальныя класы, дзе рабяты займаліся канструяваннем і праграмаваннем робатаў, стварэннем мікрасхем. Асобная ўвага была нададзена фотастудыі, дзе выкладалі азы фотасправы нядаўнія выпускнікі каледжа.
Навучэнцы і госці ўстановы адукацыі змаглі азнаёміцца з тэматычнай выставай архіўных дакументаў, прымеркаванай да Дня ведаў, якая была арганізавана Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі. Дарэчы сказаць, каледжам з Дэпартаментам наладжана цеснае супрацоўніцтва па шэрагу праектаў патрыятычнай накіраванасці, заключана адпаведнае Пагадненне. Работнікі архіваў таксама ўдзельнічалі ў распрацоўцы і карэкціроўцы вучэбна-плануючай дакументацыі па спецыяльнасці "Дакументазнаўства".
Пасля агляднай экскурсіі з удзелам запрошаных гасцей адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны пачатку навучальнага года. Звяртаючыся да вучняў, Міністр юстыцыі падзякаваў за магчымасць азнаёміцца з дзейнасцю каледжа. Ён адзначыў высокую ступень клопату і адданасці сваёй справе кіраўніцтва і выкладчыкаў установы, вялікую работу, праведзеную па стварэнню ўмоў для навучання і выхавання падрастаючага пакалення. "Для вас няма нічога немагчымага, і доказам таму з'яўляецца прыклад вашых педагогаў, якія змаглі самі пераадолець многія жыццёвыя бар'еры, а сёння дапамагаюць вам адаптавацца да любых умоў і рэалізавацца паўнацэннымі грамадзянамі сваёй краіны", - падкрэсліў Сяргей Хаменка.
З рук Міністра юстыцыі навучэнцы першага курса з ліку асоб з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі атрымалі вучнёўскія білеты, імянныя віншаванні з пачаткам прафесійнага навучання і значкі з дзяржаўнай сімволікай.
На памяць аб сваім наведванні Сяргей Хаменка перадаў у бібліятэчны фонд каледжа зборнік “Архівы. Нічога акрамя праўды”, выдадзены Міністэрствам юстыцыі сумесна з Беларускім тэлеграфным агенцтвам.
Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікам прадэманстравана архіўная кінахроніка аб святкаванні ў Рэспубліцы Беларусь пачатку навучальнага года.