Падведзены вынікі конкурсу дзіцячага малюнка "Права на дзяцінства"

Днямі ў Міністэрстве юстыцыі завяршыўся конкурс дзіцячага малюнка "Права на дзяцінства", у якім прынялі ўдзел больш за тысячу дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Асноўнымі тэмамі конкурсных работ сталі: правы дзіцяці; сацыяльная абарона сям'і і дзяцей дзяржавай; абарона правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; правы дзяцей-інвалідаў; абавязкі дзіцяці; гісторыя маёй сям'і ў гісторыі краіны.

На першым (рэгіянальным) этапе члены конкурсных камісій галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама адабралі лепшыя работы ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі. У якасці асноўных крытэрыяў ацэнкі малюнкаў былі адпаведнасць зместу работы зададзенай тэме, якасць выканання малюнка, мастацкі ўзровень работ і адпаведнасць творчага ўзроўню ўзросту аўтара.

У фінале конкурсу ўдзел прадоўжылі амаль дзвесце работ рознай тэматыкі, выкананыя алоўкам, акварэллю, гуашшу і фламастэрамі.

Конкурснай камісіяй Міністэрства юстыцыі пад старшынствам намесніка Міністра Алега Ката былі вызначаны пераможцы і прызёры ў трох узроставых катэгорыях.

Настолькі кранальнымі і выразнымі былі многія работы юных мастакоў, што на аднадушную думку членаў журы некаторыя прызавыя месцы аддаваліся двум удзельнікам адразу.


Пераможцы конкурсу:

Узроставая катэгорыя 3-6 гадоў

1 месца: Усцінаў Міхаіл, 6 гадоў, ДУА «Яслі-сад № 2 г.Полацка», Віцебская вобласць;

2 месца: Сідоркіна Марыя, 6 гадоў, ДУА "Яслі-сад № 32 г.Гомеля", Гомельская вобласць;

3 месца: Асядоўская Яна, 6 гадоў, ДУА «Яслі-сад № 401 г.Мінска».

 

Узроставая катэгорыя 7-12 гадоў

1 месца (раздзялілі два ўдзельнікі):

Юневіч Ганна, 11 гадоў, ДУА "Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі", Гродзенская вобласць;

Пілінога Дыяна, 10 гадоў, ГУДА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна", Мінская вобласць;

2 месца (раздзялілі два ўдзельнікі):

Рудзік Ксенія, 11 гадоў, ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа", Мінскі раён, Мінская вобласць;

Пашкевіч Давід, 10 гадоў, ГУДА "Давыд-Гарадоцкі цэнтр дзіцячай творчасці", Брэсцкая вобласць;

3 месца (раздзялілі два ўдзельнікі):

Дабрыян Аліса, 10 гадоў, ДУА "Сярэдняя школа №183 г.Мінска";

Рак Сафія, 8 гадоў, ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска», Магілёўская вобласць.

 

Узроставая катэгорыя 13-16 гадоў

1 месца: Жагалковіч Ганна, 14 гадоў, ДУА «Чашніцкая дзіцячая школа мастацтваў», Віцебская вобласць;

2 месца (раздзялілі два ўдзельнікі):

Уласенка Вікторыя, 16 гадоў, ДУА "Мінскі гарадскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Лідэр";

Сакалова Яна, 15 гадоў, УА "Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі";

3 месца: Ермалаева Лізавета, 14 гадоў, ДУА «Браслаўская сярэдняя школа № 1 імя А.М.Жданава», Віцебская вобласць.

 

Частка дастойных работ, якія не ўвайшлі ў асноўны спіс прызёраў, была аддадзена на суд нашых падпісчыкаў у сацыяльных сетках і месэнджарах. Праз інтэрнэт-галасаванне былі вызначаны ўладальнікі спецыяльных прызоў у кожнай узроставай катэгорыі.

Узроставая катэгорыя 3-6 гадоў:
Фаўстовіч Цімафей, 5 гадоў, ДУА «Дзіцячы садок № 43 г.Оршы», Віцебская вобласць.


Узроставая катэгорыя 7-12 гадоў:
Мартысюк Вікторыя, 10 гадоў, г.Брэст.


Узроставая катэгорыя 13-16 гадоў:
Кіргінцава Юлія, 15 гадоў, ДУА "Сярэдняя школа № 45 г.Гомеля".


Акрамя таго, традыцыйныя ўзнагароды чакаюць асобных удзельнікаў ад рэдакцыі часопіса "Юстыцыя Беларусі".

Узроставая катэгорыя 3-6 гадоў:
Шаўчэнка Гардзей, 5 гадоў, ДУА «Бабраняцкі яслі-сад Мазырскага раёна», Гомельская вобласць.

Узроставая катэгорыя 7-12 гадоў:
Рогач Паліна, 11 гадоў, ДУДА "Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі", Віцебская вобласць.


Узроставая катэгорыя 13-16 гадоў:
Гембіцкая Алеся, 15 гадоў, ДУА "Сярэдняя школа №1 г.п.Шаркаўшчына", Віцебская вобласць.

 
Аб месцы і часе ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу будзе паведамлена дадаткова.
уверх