Віншаванне Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Паважаныя калегі,
работнікі і ветэраны органаў юстыцыі!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Дзень Незалежнасці - галоўнае свята краіны! Ён увасабляе ў сабе гісторыю барацьбы беларусаў за права жыць на роднай зямлі і імкненне да стварэння.
Вельмі сімвалічна, што мы адзначаем гэтае свята менавіта 3 ліпеня, у дзень вызвалення сталіцы нашай Радзімы, горада-героя Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У гады вайны Беларусь панесла незаменны ўрон, страціўшы трэць сваіх жыхароў. Гэты горкі досвед навучыў нас берагчы мір, шанаваць нацыянальнае адзінства, быць гатовым абараняць суверэнітэт сваёй краіны.
Сёння мы аддаём даніну найвялікшай павагі подзвігу ветэранаў, нізка схіляем галовы перад загінуўшымі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. З глыбокай падзякай успамінаем тых, хто ў пасляваенны час адбудоўваў краіну нанова, паднімаючы яе з руін, аднаўляў законнасць і правапарадак на вызваленых тэрыторыях, чысцячы наша грамадства ад нацысцкіх прыхвасняў і крымінальнага элемента.
Мы, работнікі органаў юстыцыі, адвакатуры, натарыята, па праве ганарымся значным укладам у дынамічнае развіццё нашай краіны. Удзел у фарміраванні і ўмацаванні заканадаўчай і прававой асновы дзейнасці Рэспублікі Беларусь забяспечвае яе статус дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.
Дзень Незалежнасці - гэта сімвал кансалідацыі нашага грамадства, пераемнасці, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі для працвітання краіны, дзеля будучыні нашых дзяцей і ўнукаў.
Жадаю вам здароўя, дабрабыту, шчасця і мірнага неба над галавой!
Са святам, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь
С.М. Хаменка
