Рабочая сустрэча Намесніка Міністра юстыцыі Сяргея Каліноўскага з Дзмітрыем Арыставым, Дырэктарам Федэральнай службы судовых прыставаў Расіі
На пляцоўцы Х Міжнароднага юрыдычнага форуму ў г. Санкт-Пецярбургу 30 чэрвеня 2022 г. адбылася дыскусійная сесія «Лічбавая трансфармацыя прымусовага выканання судовых рашэнняў».
Асноўным пытаннем абмеркавання было ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у працэс выканаўчага вядзення. Спікеры падзяліліся сваім вопытам і дасягненнямі ў частцы аўтаматызацыі дзелавых працэсаў у рамках прымусовага выканання, перспектывах удасканалення нарматыўна-прававога рэгулявання, якое забяспечвае ўкараненне лічбавых тэхналогій. Таксама падчас дыскусій абазначаны вектары развіцця гэтай галіны.
Адбылася рабочая сустрэча Намесніка Міністра юстыцыі Сяргея Каліноўскага з Дырэктарам Федэральнай службы судовых прыставаў Расіі Дзмітрыем Арыставым, на якой былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва службаў, а таксама далейшага ўдасканалення іх работы ў мэтах дасягнення існуючых задач.
У ходзе размовы адзначана карыснасць абмену вопытам у сферы прымусовага выканання, а таксама важнасць больш маштабнага ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у мэтах зніжэння нагрузкі на судовых выканаўцаў.
Намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі таксама прыняў удзел у пленарным пасяджэнні, прысвечаным праву ў шматпалярным свеце.
Форум наведалі спецыялісты ў сферы прававых адносін больш як з 95 краін: прадстаўнікі юрыдычнай, прадпрымальніцкай, праваахоўнай супольнасці, службовыя асобы.