Адзначым Міжнародны дзень аховы дзяцей разам!

1 чэрвеня  Міжнародны дзень аховы дзяцей. Гэта адно з самых старых свят, яго адзначаюць у больш чым 60 краінах свету з 1950 года.

У гэты дзень прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў" у Міністэрстве юстыцыі ў рамках дабрачыннай акцыі "Збяром падарункі ўсім!" наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі "Дзіцячы дом № 3 г. Мінска".
Выхаванцам дзіцячага дома ўручылі карысныя і прыемныя падарункі - адзенне і прысмакі.
Дзіцячы дом № 3 г. Мінска з'яўляецца ўстановай кругласутачнага функцыянавання, у якой знаходзіцца 57 выхаванцаў з паталогіямі ў стане фізічнага і псіхічнага здароўя, якія засталіся без апекі бацькоў.
Міжнародны дзень абароны дзяцей закліканы нагадаць грамадству аб неабходнасці абараняць правы дзіцяці. Усе дзеці павінны расці шчаслівымі, мець магчымасць вучыцца, займацца любімай справай, бо толькі так яны змогуць стаць цудоўнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.
уверх