Судовыя выканаўцы. Расстаўлены акцэнты ў рабоце і падрыхтоўцы кіруючых кадраў

Міністэрствам юстыцыі 1 лютага для кіраўнікоў тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання праведзены вучэбна-метадычны збор на базе УА "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь", размешчанага ў Мінскім раёне каля вёскі Горані.

Начальнік галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Сяргей Нікель, адкрываючы мерапрыемства, адзначыў, што мэтай правядзення дадзенага збору з'яўляецца павышэнне кіраўніцкай кваліфікацыі кіруючых кадраў у сувязі з прыняццем лакальных прававых актаў, якія датычацца арганізацыі дзейнасці тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання, удасканалення ідэалагічнай работы, прафесійнай .

Другім немалаважным аспектам службовай дзейнасці, разгледжаным сёння падчас навучальнага збору, з'явілася арганізацыя працы па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства ўнутраных спраў, якія выступаюць у якасці дакладчыкаў, акцэнтавалі ўвагу на важнейшых задачах органаў дзяржкіравання пры разглядзе зваротаў, механізмах кіравання канфліктамі, парадку правядзення службовых праверак. Былі даведзены асобныя патрабаванні па арганізацыі працы з арыштаванай маёмасцю.

У рамках навучальна-метадычнага збору для яго ўдзельнікаў была арганізавана аглядная экскурсія па тэрыторыі і аб'ектах Цэнтра. На тэрыторыі навучальнай установы функцыянуе сучасны навучальна-адміністрацыйны корпус, які дазваляе адначасова навучаць да 1000 чалавек, кіналагічны цэнтр, сучасны стадыён і шэраг іншых спартовых аб'ектаў.

Асаблівую цікавасць у гасцей выклікаў фрагмент абарончага збудавання "Лінія Сталіна" ў выглядзе бетоннага дота, які застаўся з даваенных часоў. Аб'ект, які ўваходзіў у склад Мінскага ўмацаванага раёна, адноўлены сіламі курсантаў, выкладчыкаў і максімальна набліжаны да яго зыходнага стану.
уверх