Аб беларуска-кітайскіх кансультацыях па пытаннях аказання прававой дапамогі

1 верасня 2022 г. адбыліся беларуска-кітайскія відэакансультацыі па пытаннях аказання прававой дапамогі.

З беларускага боку ў кансультацыях прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, з кітайскага боку – службовыя асобы Міністэрства юстыцыі, Вярхоўнага Народнага Суда, Вярхоўнай Народнай Пракуратуры, Міністэрства грамадскай бяспекі.

У ходзе перагавораў адбыўся экспертны абмен інфармацыяй аб заканадаўчым рэгуляванні парадку аказання прававой дапамогі ў Беларусі і Кітаі, абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і крымінальных справах ад 11 студзеня 1993 г.

Бакі падкрэслілі высокую значнасць супрацоўніцтва па пытаннях аказання прававой дапамогі і вызначылі шляхі ўдасканалення далейшага ўзаемадзеяння.

уверх