Урок гісторыі для навучэнцаў кадэцкага вучылішча правяла першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Вольга Лядоўская
У Дзень ведаў першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Вольга Лядоўская наведала ДУА «Мінскае гарадское кадэцкае вучылішча», дзе прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, а таксама правяла ўрок для навучэнцаў 9-га класа на тэму «У гістарычнай памяці сіла і адзінка беларускага народа».
У сваім выступленні на ўрачыстай лінейцы Вольга Аляксандраўна адзначыла, што 2022 год у Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены Годам гістарычнай памяці, у сувязі з чым рэалізуецца цэлы комплекс разнапланавых мерапрыемстваў, накіраваных на вывучэнне і папулярызацыю звестак аб мінулым беларускага народа. Яна таксама звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што кожны з іх можа зрабіць свой асабісты ўклад у захаванне гістарычнай памяці: добра вывучаючы гісторыю ў школе, віншуючы ветэранаў і ўскладаючы кветкі да помнікаў, захоўваючы сямейны архіў дакументаў і фатаграфій.
Падчас урока Вольга Лядоўская расказала навучэнцам аб важным значэнні гістарычнай памяці ў жыцці кожнага беларуса і ўсяго грамадства ў цэлым, аб фарміраванні непарыўнай пераемнасці пакаленняў беларускага народа, аб рабоце дзяржавы па процідзеянні спробам фальсіфікацыі і скажэння айчыннай гісторыі.
Падчас сустрэчы выхаванцы вучылішча азнаёміліся з ключавымі праектамі, якія рэалізуюцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў Год гістарычнай памяці, са структурай і алгарытмамі работы з агульнадаступнымі дакументальнымі базамі даных "Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны" і "Партызаны Беларусі".
Навучэнцы пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента вывучылі копіі архіўных дакументаў (у прыватнасці, пратакол допыту сведкі Гоціна Т.П. аб знішчэнні нацыстамі вёскі Бозок Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці разам з жыхарамі 10 мая 1944 г.).
У рамках мерапрыемства ў бібліятэку вучылішча былі перададзены зборнікі дакументаў “Спаленыя вёскі Беларусі. 1941–1944» і «Спаленыя вёскі Расіі. 1941–1944”, выдадзеныя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.