Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Віктар Кураш сустрэўся са студэнтамі БДУ
1 верасня 2022 года дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Віктар Кураш сустрэўся са студэнтамі 1-га курса спецыяльнасцей "гісторыка-архівазнаўства" і "дакументазнаўства" гістарычнага факультэта БДУ. Традыцыйная сустрэча была прымеркавана да Дня ведаў.
Віктар Іосіфавіч азнаёміў студэнтаў са структурай і асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіўнай галіны Беларусі, ключавымі праектамі, якія рэалізуюцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў Год гістарычнай памяці і да 100-гадовага юбілею архіўнай службы Беларусі. Расказаў аб плённым супрацоўніцтве паміж гістарычным факультэтам БДУ і Дэпартаментам, адказаў на пытанні студэнтаў.