Прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Мінюста прынялі ўдзел у акцыі "У школу з Добрым Сэрцам"
Сёння прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Міністэрства юстыцыі (супрацоўнікі Міністэрства: Дар'я Богдан, Анастасія Гвардзіян, Таццяна Міско, Паўлоўская Аліна; і РУП «БелЮрЗабеспячэнне»: Раман Клімкоў, Алег Слівец, Аляксандр Федаровіч) наведалі дапаможную школу-інтэрнат № 11. Мінска ў рамках акцыі "У школу з Добрым Сэрцам".
У мерапрыемствах, прысвечаных пачатку навучальнага года, таксама прынялі ўдзел першы намеснік гендырэктара РУП "БелЮрЗабеспячэнне" Аляксандр Рогаў і старшыня прафсаюзнай пярвічкі прадпрыемства Аляксандр Мажанаў.
Госці правялі занятак, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці, на тэму "У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа" і віктарыну, у якой школьнікам прадставілася магчымасць праверыць свае веды па гісторыі, культуры беларускага народа, палітычнай і сацыяльнай сферах жыцця краіны.
Прыемным сюрпрызам для хлопчыкаў і дзяўчынак стала выступленне аніматараў з незвычайнай шоу-праграмай, дзе кожны змог паўдзельнічаць у правядзенні хімічных доследаў.
Усе дзеці атрымалі салодкія пачастункі і памятныя прызы. А да навучальнага года прафсаюзныя арганізацыі Міністэрства юстыцыі і РУП «БелЮрЗабеспячэнне» падарылі школе канцылярскае прыладдзе.
