Аб пашырэнні пераліку паслуг, за якімі можна звярнуцца ў электроннай форме
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 г. № 294 пашыраны пералік адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг (www.portal.gov.by).
Названы пералік дапоўнены 16 адміністрацыйнымі працэдурамі. Так, праз адзіны партал электронных паслуг грамадзяне могуць звярнуцца па выдачу:
даведкі аб наяўнасці (адсутнасці) выканаўчых лістоў ці іншых патрабаванняў аб спагнанні з заяўніка запазычанасці па падатках, іншых нявыкананых абавязацельствах;
даведкі аб выплаце (утрыманні) падаходнага падатку з фізічных асоб у мэтах пазбягання двайнога падаткаабкладання;
даведкі аб даходах для вырашэння пытання аб перадачы дзіцяці (дзяцей) на ўсынаўленне.
Для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў у электроннай форме сталі даступныя такія адміністрацыйныя працэдуры як, да прыкладу:
выдача (запэўненне) даведкі аб пастаянным месцазнаходжанні беларускай арганізацыі (у мэтах пазбягання двайнога падаткаабкладання);
рэгістрацыя радыёэлектронных сродкаў і (або) высокачастотных прыладаў, якія з’яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, грамадзянскага прызначэння;
вылучэнне, адабранне рэсурсу нумарацыі, узгадненне перадачы рэсурсу нумарацыі;
выдача дазволу на правядзенне аэрафотаздымкі і аэрамагнітнай здымкі.
Азнаёміцца з поўным пералікам адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг, можна ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2020 г. № 271 «Об изменении постановлений Совета Министров Республики Беларусь по вопросам осуществления административных процедур».
Па меры пераводу дзяржаўнымі органамі адміністрацыйных працэдур у электронную форму названае рашэнне Урада будзе абнаўляцца.
