Нарада з удзелам намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Каліноўскага С.А.
31 сакавіка 2022 года ў адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска адбылася сустрэча калектыва галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама з намеснікам Міністра юстыцыі Сяргеем Каліноўскім.
З удзелам прадстаўнікоў пракуратуры г.Мінска, сталічнага ўпраўлення Следчага камітэта і Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС былі разгледжаны актуальныя напрамкі дзейнасці органаў прымусовага выканання.
Чырвонай ніткай у выступах дакладчыкаў праходзілі пытанні захавання дысцыпліны і законнасці сярод судовых выканаўцаў, арганізацыі працы са зваротамі грамадзян, забеспячэння асабістай бяспекі супрацоўнікаў АПІ падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў.
