Аб прадстаўленні ў рэгіструючы орган інфармацыі аб працягу сваёй дзейнасці

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь нагадвае палітычным партыям, грамадскім аб'яднанням іх саюзам (асацыяцыям) а таксама фондам аб неабходнасці прадстаўлення ў адпаведны рэгіструючы орган не пазней за 1 сакавіка 2022 года інфармацыю аб прадаўжэнні сваёй дзейнасці.

Названая інфармацыя прадстаўляецца ў дзяржаўны орган, які з’яўляецца рэгіструючым органам для гэтай арганізацыі.

Інфармацыя, прадстаўляемая палітычнымі партыямі і іх арганізацыйнымі структурамі, павінна адпавядаць патрабаванням, устаноўленым у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях» (артыкул 27).

Інфармацыя, прадстаўляемая грамадскімі аб'яднаннямі, іх саюзамі (асацыяцыямі), павінна адпавядаць патрабаванням, устаноўленым у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях» (артыкул 24), а таксама ў пастанове Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 года № 153-1 «Аб інфармацыі аб дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў і фондаў» са змененнямі і дапаўненнямі, унесенымі ў гэту пастанову ў 2021 годзе.

Інфармацыя, прадстаўляемая фондамі, таксама павінна адпавядаць патрабаванням вышэй указанай пастановы Міністэрства юстыцыі.

Больш падрабязная інфармацыя, а таксама прыблізныя формы вышэйпаказаных справаздач для зручнасці і нагляднасці размешчаны на вэб-сайце Міністэрства юстыцыі ў падраздзеле «Увага грамадскім аб’яданням і іншым некамерцыйным арганізацыям» ў раздзеле «Дзейнасць – рэгістрацыя аб’яднанняў, партый, фондаў.

Непрадстаўленне ў рэгіструючы орган азначанай заканадаўствам інфармацыі або несвоечасовае яе прадстаўленне з'яўляецца парушэннем заканадаўства і к гэтай арганізацыі могуць быць прыменены меры адказнасці, прадугледжаных законадаўствам.


уверх