Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Спартыўнае грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя кіокусін-кан каратэ-до»

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 22 студзеня 2021 г. зарэгістравана Спартыўнае грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя кіокусін-кан каратэ-до».

Мэтамі дадзенага грамадскага аб'яднання з'яўляюцца садзейнічанне сацыяльнаму станаўленню і фізічнаму развіццю дзяцей і моладзі, людзей сталага ўзросту з дапамогай занятку кантактным каратэ кіокусін-кан, кіокусін-кай, уцягванне дзяцей і моладзі, людзей сталага ўзросту ў сістэматычныя і актыўныя заняткі фізічнай культурай і спортам, прапаганда здаровага ладу жыцця.

Дзейнасць Спартыўнага грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя кіокусін-кан каратэ-до» будзе накіравана на папулярызацыю Кіокусін-кан каратэ ў Рэспубліцы Беларусь.

Кёкусінкай у перакладзе з японскага – «грамадства найвышэйшай праўды», таксама і кіокусінкай, кіякушынкай, кіокусінкан або кёкусін маюць значэнне «вышэйшая ісціна». Дадзены стыль каратэ, быў заснаваны Масутацу Оямой ў 1950-х гадах. Кёкусінкай лічыцца адной з самых цяжкіх і жорсткіх разнавіднасцяў каратэ. Спартыўныя паядынкі (кумітэ) разлічаныя на рэальную барацьбу без ахоўнай амуніцыі (шлемаў, пальчатак, пратэктараў). Адзінае абмежаванне – забарона удараў у галаву рукамі.
уверх