Стварыць сваю справу стала прасцей!
На вэб-партале Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, прызначаным для ажыццяўлення электронных працэдур па дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі бізнесу, з'явілася новая магчымасць.
Цяпер дакументы, якія накіроўваюцца ў рэгіструючы орган, заяўнік можа падпісаць мабільным электронным лічбавым подпісам (ЭЛП). І гэта можна рабіць у любы час сутак і ў любым месцы без прывязкі да працоўнага месца.
Скарыстаць такую паслугу могуць абсалютна ўсе заяўнікі, якія з'яўляюцца абанентамі А1 і МТС.
Мабільны ЭЛП дазваляе выкарыстоўваць любую мабільную прыладу (смартфон, тэлефон, планшэт і інш.) як сродак для аўтарызацыі на вэб-партале АДР і падпісання заяў (паведамленняў) для ажыццяўлення электронных працэдур.
Каб скарыстацца дадзенай паслугай, неабходна альбо набыць спецыялізаваную sim-карту з падтрымкай функцыі ЭЛП, альбо абмяняць звычайную sim-карту на спецыялізаваную з падтрымкай функцыі ЭЛП ва ўпаўнаважаным цэнтры абслугоўвання кліентаў любога з названых мабільных аператараў. Пры гэтым тэлефонны нумар за абанентам захоўваецца.
