У Міністэрстве юстыцыі адбылося ўзнагароджанне работнікаў РУП «БелЮрЗабеспячэнне»

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў сустрэчу з кіраўніцтвам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» і яго Гродзенскага філіяла, па выніках якой адзначыў іх асабісты значны ўклад у будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю будынка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама і органаў прымусовага выканання г.Гродна.

Міністр ўручыў падзяку Міністэрства юстыцыі генеральнаму дырэктару рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» Кадышаву Аляксандру Васільевічу і нагрудны знак «За адзнаку» II ступені дырэктару Гродзенскага філіяла РУП «БелЮрЗабеспячэнне» Кнэхту Сяргею Міхайлавічу.

Як адзначыў пры ўручэнні ўзнагарод Міністр юстыцыі, гэта значная і доўгачаканая падзея для сістэмы Міністэрства юстыцыі, так як будынак галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама і органаў прымусовага выканання г.Гродна – гэта першы пасля рэфармавання сістэмы Міністэрства юстыцыі аб'ект, пабудаваны з нуля, а не рэканструяваны. Для органаў юстыцыі было справай гонару рэалізаваць гэты праект на годным узроўні. Важна адзначыць, што будаўніцтва аб'екта праводзілася без выкарыстання бюджэтных сродкаў.

Атрымліваючы ўзнагароду, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «БелЮрЗабеспячэнне» Сяргей Кнэхт адзначыў, што аказанне паслуг у галіне будаўніцтва новы від дзейнасці для філіяла і патрабуе сур'ёзнай увагі і падыходу. Разам з тым ён выказаў гатоўнасць у далейшым развіцці гэтага віду дзейнасці з боку філіяла, правядзенні работ па будаўніцтву і рэканструкцыі іншых аб'ектаў для органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі.

уверх