Аб рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый у 2020 годзе

За 2020 год у Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 84 новыя грамадскія аб'яднанні, з іх 3 міжнародных, 8 рэспубліканскіх і 73 мясцовых. Зарэгістравана (пастаўлена на ўлік) 7 аргструктур палітычных партый, 790 аргструктур грамадскіх аб'яднанняў і 1360 аргструктур прафсаюзаў.

У параўнанні з 2019 годам агульная колькасць зарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў павялічылася на 0,9% (з 2995 на 1 студзеня 2020 года да 3021 на 1 студзеня 2021 года).

Назіраецца таксама рост колькасці зарэгістраваных у рэспубліцы арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў.

Колькасць зарэгістраваных (пастаўленых на ўлік) аргструктур грамадскіх аб'яднанняў павялічылася на 0,7% (з 43545 на 1 студзеня 2020 года да 43865 на 1 студзеня 2021 году), аргструктур палітычных партый павялічылася на 0,5% (з 1192 на 1 студзеня 2020 года да 1198 на 1 студзеня 2021 году), арганізацыйных структур прафесійных саюзаў павялічылася на 1,5% (з 26125 на 1 студзеня 2020 года да 26522 на 1 студзеня 2021 года).

Усяго па стане на 1 студзеня 2021 года ў рэспубліцы зарэгістравана 15 палітычных партый, 25 прафесійных саюзаў, у тым ліку 20 рэспубліканскіх прафсаюзаў, 1 тэрытарыяльны прафсаюз і 4 прафсаюза ў арганізацыях, 3021 грамадскае аб'яднанне, з іх 227 міжнародных, 789 рэспубліканскіх і 2005 мясцовых.

Зарэгістравана 1198 партыйных арганізацый, 26522 прафсаюзныя арганізацыі і 43865 арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў.

Зарэгістравана 42 саюза (асацыяцыі) грамадскіх аб'яднанняў, 227 фондаў (18 міжнародных, 7 рэспубліканскіх і 202 мясцовых), 7 рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднанняў.

уверх