Міністр юстыцыі наведаў аддзелы прымусовага выканання і натарыяльныя канторы Магілёўскага і Гомельскага рэгіёнаў

18 верасня 2020 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзелаў прымусовага выканання і натарыяльных кантор Чэрыкаўскага, Краснапольскага, Слаўгарадскага раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама Кармянскага раёна Гомельскай вобласці.

У ходзе наведвання аддзелаў прымусовага выканання Міністр абмеркаваў з судовымі выканаўцамі бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і другіх выканаўчых дакументаў, аператыўнасці спагнання сум па выканаўчых дакументах у даход дзяржавы, вывучыў практыку работы па спагнанні запазычанасці па жыллёва-камунальных паслугах, а таксама парадак узаемадзеяння аддзелаў з сумежнымі службамі (РАУС, ДАІ і інш.), якія выступаюць спагнаннікамі па выканаўчых дакументах.

Адной з першачарговых задач наведвання аддзелаў прымусовага выканання Магілёўскага рэгіёну з'яўлялася задача па прапрацоўцы пытання аб стварэнні на базе асобных раёнаў Магілёўскай вобласці міжраённых аддзелаў прымусовага выканання, што, у сваю чаргу, дазволіць раўнамерна размеркаваць нагрузку на судовых выканаўцаў.

Пры наведванні натарыяльных кантор Міністр азнаёміўся з аб'ёмам і структурай натарыяльных дзеянняў, запатрабаванасцю паслуг натарыусаў з боку насельніцтва, у тым ліку ў тых раёнах, якія найбольш пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскага АЭС, а таксама абмеркаваў рабочыя пытанні па аказанню натарыяльных паслуг грамадзянам і арганізацыям, у тым ліку звязаныя са змяненнямі у заканадаўстве.

Апошнім рэгіёнам у графіку рабочай паездкі Міністра юстыцыі стаў Кармянскі раён Гомельскай вобласці, дзе ў Міністра апрача наведвання аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы адбылася рабочая сустрэча са старшынёй Кармянскага раённага Савета дэпутатаў Таццянай Шэхцер, у ходзе якой абмяркоўваліся пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, дзейнасці пасялковых і сельскіх саветаў першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню па рашэнні найбольш важных пытанняў насельніцтва.

уверх