955 год Менску. Бяжым разам!

Бяжым разам!

У гэтыя выхадныя ў Мінску прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейнаму Дню Нараджэння сталіцы нашай Радзімы - горада Мінска.

У рамках святочных мерапрыемстваў 11 верасня прайшоў традыцыйны паўмарафон.

У ім прынялі ўдзел каля 11 тысяч чалавек. Былі арганізаваны тры дыстанцыі на выбар - 5, 10 і 21 км. Бягуны самастойна выбіралі адлегласць падчас рэгістрацыі. На дыстанцыю ў 5 км дапускаліся ўдзельнікі ва ўзросце ад 12 гадоў, на дыстанцыю 10 км - з 16 гадоў. А вось верхніх узроставых межаў не было.

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, у тым ліку ВА ГА "БРСМ" ведамства, таксама прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне.

Насуперак дажджу, ветру і холаду чатыры адважныя дзяўчыны, Дар'я Богдан, Анастасія Гвардзіян, Ганна Трапец і Юлія Усцінава, пераадолелі запланаваныя дыстанцыі.

Усе ўдзельніцы атрымалі памятныя медалі забегу, прымеркаванага да 955-годдзя Мінска.
уверх