7 мая 2018 года Міністэрства юстыцыі правядзе акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прымеркаваную да святкавання 73-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў правядзе акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні ветэранаў, прысвечаную 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

7 мая 2018 года з 11 гадз. 00 хвіл. да 13 гадз. 00 хвіл. у Міністэрстве юстыцыі (г. Мінск, вул. Калектарная, 10) можна будзе атрымаць бясплатныя кансультацыі вопытных спецыялістаў па пытаннях прымусовага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, грамадзянскага, жыллёвага, працоўнага, сямейнага, зямельнага права і іншых пытаннях, якія адносяцца да сферы юстыцыі.

Таксама для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны прадугледжана магчымасць звароту па тэлефонах 8 (017) 200 97 55 або 8 (017) 200 03 84 з папярэдняй заяўкай аб аказанні ім неабходнай прававой кансультацыйнай дапамогі з наступным, пры неабходнасці, наведваннем іх дома кваліфікаванымі спецыялістамі.

У рэгіёнах рэспублікі галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама правядуць аналагічную акцыю па бясплатным прававым кансультаванні з 3 па 8 мая 2018 года.

уверх