4 мая 2019 года Міністэрства юстыцыі правядзе акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прымеркаваную да святкавання Дня Перамогі і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, а таксама галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама правядзе акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прымеркаваную да святкавання Дня Перамогі і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

4 мая 2019 года з 10.00 да 13.00, у Міністэрстве юстыцыі (г. Мінск, вул. Калектарная, 10, каб. 518 і каб. 321) грамадзяне змогуць атрымаць бясплатныя прававыя кансультацыі дасведчаных спецыялістаў, натарыусаў, адвакатаў па пытаннях прымусовага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, грамадзянскага, жыллёвага, працоўнага, сямейнага, зямельнага права і іншых пытаннях, якія адносяцца да сферы юстыцыі.

Таксама для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны прадугледжана магчымасць звароту па тэлефонах 8 (017) 200 97 55 або 8 (017) 200 18 32    з папярэдняй заяўкай аб аказанні ім неабходнай прававой кансультатыўнай дапамогі з наступным, пры неабходнасці, наведваннем іх на хаце кваліфікаванымі спецыялістамі.

У рэгіёнах рэспублікі 4 мая 2019 гады галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама з удзелам судовых выканаўцаў, натарыусаў і адвакатаў правядуць аналагічныя акцыі па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян (інфармацыю аб канкрэтным часе правядзеньня акцыі неабходна шукаць на сайтах галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама).

уверх