Выпіска з АДР стала больш інфарматыўнай

З 1 верасня 2021 г. прадастаўляемыя ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў выпіскі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў дапоўнены інфармацыяй аб выдадзеных суб'екту гаспадарання спецыяльных дазволах (ліцэнзіях) і аб наяўнасці (адсутнасці) ў яго запазычанасці па выканаўчых дакументах, якія знаходзяцца на выкананні.

Інфарматыўнасць выпіскі павялічылася за кошт уключэння названых звестак з Адзінага рэестру ліцэнзій і аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы органаў прымусовага выканання.

Дадатковыя звесткі таксама даступныя на вэб-партале АДР у пошукавіку па суб'екту гаспадарання і ў асабістым кабінеце суб'екта на закрытай частцы партала («Дадатковыя магчымасці»->«Запытаць звесткі з АДР пра сябе»).
уверх