Падведзены вынікі штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовiча
У Міністэрстве юстыцыі падведзены вынікі штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовiча – выдатнага беларускага юрыста, публіцыста і літаратуразнаўца.
Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца прапаганда станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі, павышэнне прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права, папулярызацыя прафесіі юрыста.
За галоўны прыз конкурсу бароліся юрысты, журналісты, медыятары, студэнты, якія асвойваюць адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі ў сферы права.
Творчае спаборніцтва праводзілася па наступных намінацыях: пракуратура, следства, выканаўчае вядзенне, адвакатура, натарыят, навука і права, гаспадарка і права, медыяцыя, права і журналістыка, студэнцкая навука.
Работы прадстаўляліся як індывідуальна, так і ў складзе аўтарскіх калектываў.
Конкурснай камісіяй у вышэйназваных намінацыях вызначаны пераможцы і дыпламанты.
Намінацыя «Пракуратура»:
Дыплом – Аўтарскі калектыў выдання «Крымінальнае права: курс практычных і кантралiруемых самастойных заняткаў» пад агульнай рэдакцыяй Конюка А.У. і Марчука В.В.
Намінацыя «Следства»:
Прыз – Цімафеева К.С., рэдактар аддзела краязнаўства ўстановы «Рэдакцыя газеты «Гомельскія ведамасці».
Намінацыя «Выканаўчае вядзенне»:
Прыз – Тарасевіч А.А., начальнік аддзела прымусовага выканання Ганцавіцкага раёна галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.
Намінацыя «Адвакатура»:
Прыз – Буката В.I., адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў;
Дыплом – Комель В.Г., адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў.
Намінацыя «Натарыят»:
Прыз – Копцiк А.М., архівіст першай Магілёўскай натарыяльнай канторы Магілёўскай натарыяльнай акругі;
Дыплом – Крыльцова А.Ю., натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі.
Намінацыя «Навука і права»:
Прыз – Аўтарскі калектыў дапаможніка «Інтэрактыўныя тэхналогіі навучання ў сістэме падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў» (пад рэдакцыяй Саўчук Т.А.);
Дыпломы:
Данiлюк С.Я. – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук;
Сенькова Т.У. – загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
Мажаева Л.Я. – старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны.
Намінацыя «Гаспадарка і права»:
Дыпломы:
Петухоў Д.М. – юрыст, прадстаўнік кампаніі “Expresslogic J.T. Gzajka Sp.J»;
Тамашэўскі К.Л. – прафесар кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО», доктар юрыдычных навук, прафесар;
Воўк А.А. – прафесар кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО», кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
Намінацыя «Права і журналістыка»:
Прыз – Юрыдычны навукова-практычны журнал «Юстыцыя Беларусі»;
Дыплом – Федаровіч К.Э., карэспандэнт дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
Намінацыя «Студэнцкая навука»:
Прыз – Казлоўская В.А., студэнтка 4-га курса юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Дыплом – Паўлоўскі В.А., аспірант кафедры міжнароднага прыватнага i еўрапейскага права факультэта міжнародных адносiн Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Намінацыя «Медыяцыя»:
Дыплом – Сцяпанава А.С., старшыня РГА «Беларуская ліга сямейных медыятараў», медыятар і трэнер вучэбна-практычнай установы «Цэнтр медыяцыі і перагавораў», адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
Спецыяльны прыз конкурсу:
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама (кніга «Юстыцыя Гомельшчыны. Гісторыя і сучаснасць»)
