Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці
Кіраўніком дзяржавы 27 мая 2021 г. падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь № 113-З «Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці», які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» у мэтах удасканальвання асобных яго норм з улікам практыкі іх прымянення, арганізацыі дзейнасці адвакацкага грамадства, а таксама ў Грамадзянскі працэсуальны і Гаспадарчы працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь. Дадзены Закон апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь 29 мая 2021 г.
Законам № 113-З прадугледжваецца:
-
дапаўненне пераліку прынцыпаў арганізацыі адвакатуры і адвакацкай дзейнасці прынцыпам адпаведнасці аплаты юрыдычнай дапамогі яе аб'ёму, складанасці і якасці;
-
падтрымка асобных катэгорый грамадзян – пашыраны пералік юрыдычнай дапамогі для найбольш уразлівых слаёў насельніцтва, а таксама пытанняў, пры звароце з якімі юрыдычная дапамога аказваецца за кошт сродкаў калегій адвакатаў;
-
аптымізацыя асобных функцый Міністэрства юстыцыі ў сферы адвакатуры;
-
удасканальванне норм, якія рэгламентуюць парадак атэстацыі адвакатаў, а таксама выбрання органаў кіравання тэрытарыяльных калегій адвакатаў;
-
умацаванне кадравага патэнцыялу адвакатуры;
-
выключэнне з ліку ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якія прад'яўляюцца да суіскальніка ліцэнзіі на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, наяўнасць трохгадовага стажу па спецыяльнасці;
-
змяненне працэдуры прыцягнення адвакатаў да дысцыплінарнай адказнасці.
