Падведзены вынікі конкурсу "Лепшы архівіст Беларусі" 2022 года.
30 верасня 2022 года ў Гомельскай вобласці на базе Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы былі падведзены вынікі конкурсу "Лепшы архівіст Беларусі" 2022 года. Мерапрыемства прайшло напярэдадні прафесійнага свята. Дзень архівіста адзначаецца ў нашай краіне штогод 6 кастрычніка. Таму, карыстаючыся выпадкам, першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Лядоўская ўручыла Ганаровую грамату Дэпартамента прысутнаму на конкурсе ў якасці ганаровага госця першаму намесніку начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэю Гуржыю за вялікі на Гомельшчыне.
Таксама Ганаровай граматай Дэпартамента была адзначана работа начальніка аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Наталлі Сакаловай і загадчыка аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы Марыне Закаўраш.
Андрэй Гуржы, у сваю чаргу, уручыў Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Ірыне Комар, загадчыку аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы, і Падзяку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта архівісту другой кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці.
У завяршэнні мерапрыемстваў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Гуржы азнаёміў першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольгу Лядоўскую з ходам рэканструкцыі будынка па вул. Косарава, 23 у г. Гомелі пад будынак архівасховішча Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці.
Аб прызёрах конкурсу "Лепшы архівіст Беларусі" 2022 года на сайце Архівы Беларусі