Метадалагічная работа ў сферы нарматворчасці працягваецца
З мэтай павышэння эфектыўнасці нарматворчай дзейнасці дзяржаўных органаў Міністэрствам юстыцыі працягнута работа па метадалагічным суправаджэнні дадзенага працэсу.
Так, 24 верасня супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі разам з прадстаўнікамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі правялі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю навучальны семінар па актуальных пытаннях падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, як ведамаснага ўзроўню, так і большай юрыдычнай сілы, арганізацыі працы з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь (АІС НРПА).
Акрамя таго, 28 верасня ў Міністэрстве юстыцыі стартаваў другі цыкл навучальных стажыровак па пытаннях абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў для супрацоўнікаў дзяржаўных органаў.
Першымі ўдзельнікамі новага этапу стажыровак сталі прадстаўнікі сілавога блока – супрацоўнікі юрыдычных службаў Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.
