Аб рабоце банка даных выканаўчых вядзенняў
У адпаведнасці з палажэннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лiстапада 2019 г. № 418 «Аб банку даных выканаўчых вядзенняў» (далей – Указ № 418) у мэтах удасканалення парадку ўліку, апрацоўкі, захоўвання і прадастаўлення звестак аб выканаўчых вядзеннях з 1 студзеня 2021 года пачне функцыянаванне банк даных выканаўчых вядзенняў.
Банк даных выканаўчых вядзенняў прызначаны для прадастаўлення зацікаўленым звестак аб выканаўчых вядзеннях. Пералік звестак, якія могуць быць прадастаўлены з банка даных выканаўчых вядзенняў, а таксама аб'ём іх прадастаўлення ўстаноўлены адпаведна ў пунктах 5 і 16 Палажэння аб банку даных выканаўчых вядзенняў, зацверджаным Указам № 418.
Звесткі аб выканаўчых вядзеннях з банка даных прадастаўляюцца на платнай аснове, за выключэннем выпадкаў прадастаўлення інфармацыі:
бакам выканаўчага вядзення – грамадзянам, але не часцей за адзін раз ў месяц;
натарыусам, судам, іншым дзяржаўным органам, бюджэтным арганізацыям.
Больш падрабязна з парадкам прадастаўлення інфармацыі з банка даных выканаўчых вядзенняў можна азнаёміцца тут.