Міністэрствам юстыцыі зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 24 снежня 2020 г. зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі».
Мэтамі дадзенага грамадскага аб’яднання з’яўляюцца:
-
пабудова незалежнай, моцнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі;
-
выхаванне ў грамадзян павагі і гонару да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь;
-
аб’яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, яго культурных традыцый і гістарычнага лёсу;
-
імкненне да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.