26 жніўня 2022 года намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот наведаў з працоўным візітам г. Маладзечна
26 жніўня 2022 г. намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот прыняў удзел у пасяджэнні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта, на якім былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Маладзечанскага раёна за студзень-чэрвень 2022 года.
У рамках працоўнай паездкі Алег Кот правёў прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі, і наведаў шэраг падведамных арганізацый і службаў.
У прыватнасці, намеснік Міністра наведаў Маладзечанскі міжраённы аддзел прымусовага выканання, службу "адно акно" і аддзел ЗАГС Маладзечанскага райвыканкама.
У ходзе наведвання ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» Алег Кот азнаёміўся з умовамі размяшчэння работнікаў, а таксама матэрыяльна-тэхнічным станам архіва.