26 студзеня 2022 г. адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

26 студзеня 2022 года адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве з удзелам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Мікалаевіча Хаменкі. На пасяджэнні былі падведзены вынікі работы органаў архіўнай справы і справаводства, дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе і вызначаны задачы на ​​2022 год.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел кіраўнікі галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, іх структурных падраздзяленняў па архівах і справаводстве, дырэктары дзяржаўных архіўных устаноў, работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве.

У сваім выступленні Міністр юстыцыі падкрэсліў значэнне архіваў для захавання, вывучэння і папулярызацыі дакументальнай спадчыны беларускага народа. У сувязі з аб'яўленнем Кіраўніком дзяржавы 2022 года Годам гістарычнай памяці Сяргей Хаменка звярнуў увагу архівістаў на неабходнасць пашыраць інфармацыйна-асветніцкую дзейнасць, актывізаваць работу ў інтэрнет-прасторы, выбудоўваць сістэмнае ўзаемадзеянне з установамі адукацыі ў пытаннях навучання і патрыятычнага выхавання моладзі. Міністр таксама звярнуў увагу на важнасць далейшай работы па ўмацаванні кадравага патэнцыялу галіны, паставіў задачы па ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных архіўных устаноў, іх рэканструкцыі і рамонту, своечасоваму тэхнічнаму перааснашчэнню.

Калегія адзначыла, што ў 2021 годзе дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі планавыя паказчыкі выкананы. Агульны аб'ём прынятых на пастаяннае захоўванне дакументаў склаў 125 397 адзінак захоўвання. Дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі аблічбавана 1 123 350 электронных старонак. Паказчыкі па аблічбоўванні архіўных дакументаў перавышаны на 15,7 працэнта ад запланаваных, што адпавядае задачам, пастаўленым перад архіўнай галіной Урадам у гэтым напрамку. Дзяржаўнымі архівамі праведзена 179 выставак, выпушчана ў свет 15 выданняў. Выканана 22 957 запытаў сацыяльна-прававога характару, чытальныя залы дзяржаўных архіваў прынялі 3 121 карыстальніка.
уверх