Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падоўжаны тэрміны дзеяння дакументаў
25 лістапада 2020 года выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 442 «О продлении срока действия документов».
У сувязі з гэтым выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся альбо заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2020 г. па 10 мая 2021 г., будуць сапраўдныя яшчэ шэсць месяцаў.
Пералік канкрэтных дакументаў і рашэнняў, тэрмін па якіх аўтаматычна падоўжаны Указам № 442, будзе вызначаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Мяркуецца, што сярод такіх дакументаў будуць значыцца наступныя:
-
даведка аб знаходжанні на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў;
-
даведка аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям’і;
-
даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і;
-
копія асабовага рахунку;
-
рашэнне аб назначэнні дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў;
-
заключэнне УКК, МРЭК;
-
даведка аб стане здароўя;
-
акт абавязковага перыядычнага медыцынскага агляду;
-
дазвольная дакументацыя на будаўніцтва аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома;
-
пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
-
від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
-
дакументы аб запрашэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства;
-
дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну;
-
пасведчанне кіроўцы;
-
дазвол на набыцце грамадзянскай зброі.
Таксама падоўжаны тэрмін дзеяння заключэння дзяржаўнай экспертызы па горадабудаўнічым, архітэктурным праекце, дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы, набыццё і захоўванне зброі, сертыфікатаў прадукцыі (тавараў, паслуг), шэрагу іншай дазвольнай дакументацыі, у тым ліку на ўвоз і вываз пэўных тавараў.
З Указа № 172 вынікае, што ў грамадзян і юрыдычных асоб адсутнічае абавязак звяртацца ва ўпаўнаважаны орган за выдачай новых дакументаў і рашэнняў, калі тэрмін іх дзеяння скончыўся альбо заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2020 г. па 10 мая 2021 г. Уладальнікі маюць права карыстацца наяўнымі ў іх дакументамі яшчэ на працягу шасці месяцаў. Так, да прыкладу, калі ў грамадзяніна тэрмін дзеяння даведкі аб стане здароўя скончыўся 10 лістапада 2020 г., то яна будзе сапраўдная яшчэ да 10 мая 2021 г.